У Іўі адкрыліся абноўленыя стадыён і дзіцячы сад

5 ноября 2018

На яго капітальны рамонт спатрэбілася менш за два месяцы. Праведзена цеплавая рэабілітацыя, абноўлены ўнутраныя памяшканні і харчаблок. Падарунак да 7 Лістапада быў вельмі запатрабаваны - садок зможа змясціць больш за 120 дзяцей.

Сёння пасля рэканструкцыі быў адкрыты і стадыён сярэдняй школы ў Іўі. Ён стаў сучасным спартыўным цэнтрам з умовамі для трэніровак і правядзення спаборніцтваў, даступным не толькі для вучняў школы, але і для гараджан.