У Гродне на нарадзе дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу абмеркавалі праграму сацыяльна эканамічнага развіцця

26 января 2021

Краіна працягвае падрыхтоўку да VI Усебеларускага народнага сходу. У Гродне на нарадзе дэлегатаў форуму з удзелам прадстаўнікоў урада і Адміністрацыі Прэзідэнта абмеркавалі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця. Удзельнікі вылучылі і шэраг уласных прапаноў, сабраных у тым ліку і падчас працы грамадскіх прыёмных і дыялогавых пляцовак. У прыватнасці, педагогі прапаноўваюць больш надаваць увагу патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Абмеркаванне пытанняў, якія плануецца вынесці на Усебеларускі народны сход, працягнецца. Нарады па сацыяльна-эканамічым развіцці краіны будуць праходзіць у рэгіёнах да канца тыдня.