Мінская вобласць абнаўляе партнёрскія адносіны з Турцыяй

15 июня 2013
На гэты раз гаворка ідзе пра будаўніцтва сумеснага прадпрыемства па разліве аліўкавага алею. Выпускаць імпартазамяшчальны прадукт пачнуць на базе Сноўскага крухмальнага завода. Аб'ём турэцкіх інвестыцый складзе 250 тысяч еўра.

Замежныя партнёры гатовыя павялічыць і пастаўкі беларускага алкаголю ў Турцыю. Летась аб'ём лікёра-гарэлачнай прадукцыі дасягнуў 90 тысяч дал. Сёлета Беларусь паставіць 100 тысяч - звыш 2 мільёнаў бутэлек алкаголю.