У выпускнікоў 11-х класаў пачынаюцца выпускныя экзамены

27 мая 2024

Выпускныя экзамены для 11-класнікаў стартуюць у Беларусі. Упершыню ЦТ і ЦЭ пройдуць у адзіныя дні.

26 мая ў абітурыентаў цэнтралізаваны экзамен па адным з профільных навучальных прадметаў, а 30 мая - па рускай або беларускай мове. Плануецца, што выпрабаванні будуць здаваць амаль 56 тыс. выпускнікоў школ.

Адначасова пачынаецца і цэнтралізаванае тэсціраванне. 27 і 30 мая, а таксама 3 і 6 чэрвеня. Рэзервовыя дні - 19, 21 і 23 чэрвеня. Сёлета на ЦТ зарэгістраваліся амаль 55 тыс. абітурыентаў. Найбольш запатрабаваныя прадметы - англійская мова, фізіка і матэматыка.

Пунктамі правядзення ЦТ стануць 40 устаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і ў сталіцы. У Мінску здаваць ЦТ абітурыенты будуць на базе 12 ВНУ. Выпускныя экзамены для 9-х класаў пройдуць з 3 па 10 чэрвеня. Хлопцы і дзяўчаты здадуць беларускую, рускую, матэматыку і гісторыю Беларусі.