"Фактар.by" і "Фактар.by 60+" вяртаюцца! Праект аб'яўляе аб старце прыёму анлайн-заявак для ўдзелу ў новым сезоне

27 мая 2024

"Фактар.by" і "Фактар.by 60+" вяртаюцца! Самае рэйтынгавае музычнае шоу краіны аб'яўляе аб старце прыёму анлайн-заявак для ўдзелу ў новым сезоне. Не ўпусціце свой шанц рэалізаваць мару! Калі вы таленавітыя і амбіцыйныя, даўно марыце пра вялікую сцэну - вам да нас.

Заходзьце на сайт Белтэлерадыёкампаніі, запаўняйце форму і дадавайце фрагмент свайго выступлення. Павялічце свой шанц трапіць на жывое праслухоўванне. У гэтым сезоне каманда "Фактар.by" прыедзе ў кожны абласны цэнтр.

Падрабязнасці на сайце медыяхолдынга.