У Гомельскай вобласці запалілася галоўная ёлка рэгіёна

10 декабря 2019
У Гомелі сёння ўжо пануе навагодні настрой.

120 тысяч агнёў і светлавая анімацыя ўпрыгожылі галоўную ёлку рэгіёна. Ілюмінацыя на найбуйнейшай плошчы абласнога цэнтра запалілася літаральна некалькі гадзін таму. Сярод навінак - так званы музычны сад. Ён вырас па суседстве і займае плошчу ў 400 квадратных метраў. Музычную праграму гэтай пляцоўкі сінхранізуюць са светлавымі эфектамі. У рэпертуары - вядомыя навагоднія мелодыі. Таксама на плошчы ўзвялі гарадок атракцыёнаў і ўладкавалі фотазоны.

Усяго ў горадзе над Сожам усталююць і ўпрыгожаць 24 навагоднія ёлкі. У зонах масавага адпачынку будуць працаваць аб'екты гандлю. Адбудуцца 6 святочных кірмашоў.