Беларусь і Арменія будуць супрацоўнічаць у сферы спорту

18 февраля 2015

Сёння падпісаны спецыяльны дакумент, які прадугледжвае ўзаемадапамогу ў галіне фізічнай культуры і спорту. Гэта датычыцца падрыхтоўкі рэзерву, сумесных збораў, а таксама навуковага складальніка. Бакі супрацоўнічаюць ужо даўно, а сёння замацавалі адносіны афіцыйна.

Пагадненне падпісана на бягучы і будучы гады. Таму краіны будуць дапамагаць адна адной і ў падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў, якія ў 2016 годзе прыме Бразілія.