У Гомелі ў Сусветны дзень бландзінак правялі незвычайны шахматны турнір

31 мая 2016

Да гульні дапускаліся толькі светлавалосыя жыхаркі абласнога цэнтра. За званне Белай шахматнай каралевы змагаліся і прафесіяналы, і аматары. Дарэчы, самай юнай бландзінцы-шахматыстцы ўсяго 10 гадоў. Гераіні анекдотаў, па іх прызнанні, падалі заяўкі на ўдзел у турніры, каб разбурыць стэрэатыпы і даказаць, што бландзінкі прывабліваюць не толькі знешнасцю, але і інтэлектуальнымі здольнасцямі.

Па словах суддзі, ацэньвалі ўзровень шахматнага майстэрства бландзінак па ўсіх правілах. Турнір доўжыўся амаль дзве з паловай гадзіны. Пераможніцу чакалі падарункі.