Вакцына, пасля ўвядзення якой загінула дзіця ў Ганцавіцкім раёне, не была зарэгістравана ў Беларусі

29 августа 2018

Аднак прэпарат быў прызнаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Гэта заявілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя краіны. Гэтую вакцыну з Паўднёвай Карэі закупілі ў 2017 годзе, бо ранейшы пастаўшчык даставіў бракаваную партыю прэпарата. Па факце смерці дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне ў Міністэрстве аховы здароўя была створана камісія з урачоў розных напрамкаў, якая праводзіла праверку якасці аказання меддапамогі дзіцяці.

Тым часам Следчы камітэт працягвае праверку па факце смерці двухмесячнага немаўляці пасля планавай вакцынацыі. З месца здарэння канфіскаваныя ампула і шпрыц, якім уводзіўся прэпарат. Прадметы адпраўлены на даследаванні. Экспертам трэба будзе вынесці і медзаключение - ад чаго памерла дзіця.

Як заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя, антыпрышчэпкавыя кампаніі могуць прывесці да масавых неспрыяльных наступстваў: да зніжэння калектыўнага імунітэту і як вынік - да росту інфекцыйных захворванняў.