У Гомелі адкрылі помнік міліцыянеру

10 ноября 2017

Больш як два метры ў вышыню, ордэн Чырвонай Зоркі на мундзіры і легендарны матацыкл М-72. У Гомелі адкрылі помнік міліцыянеру. Згодна са словамі аўтара кампазіцыі, скульптара Валерыя Кандраценкі - гэта зборны вобраз. Яго герой - франтавік, які пасля вайны прыйшоў на службу ў органы ўнутраных спраў. У руцэ ў бронзавага міліцыянера - жазло, у другой - свісток. Яго задача - рэгуляваць паток руху. Побач знакаміты матацыкл. Праца над скульптурнай кампазіцыяй заняла больш як год. Памятны знак да 100-годдзя беларускай міліцыі ўсталявалі ў цэнтры Гомеля, недалёка ад чыгуначнага вакзала.