Грамадзяне Германіі часцей за ўсё карыстаюцца 30-дзённым бязвізавым рэжымам

8 января 2019

Дзяржпагранкамітэт Беларусі распавёў, грамадзяне якіх краін часцей за ўсё карыстаюцца 30-дзённым бязвізавым рэжымам. Першынство ў Германіі - амаль 10 тысяч чалавек. На другім месцы падарожнікі з Італіі - звыш 5 тысяч. Замыкае тройку лідараў Польшча. Паглядзець нашу краіну прыехалі больш за 4,5 тысячы палякаў. Таксама шматлікімі гасцямі Беларусі сталі грамадзяне ЗША і Вялікабрытаніі.