Сёлета ў сферы ЖКГ зарэгістравана ў пяць з паловай разоў больш злачынстваў, чым летась

27 ноября 2017

Больш за 50 крымінальных спраў па фактах злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і хабарніцтва заведзена ў дачыненні да цэлага шэрагу кіраўнікоў прадпрыемстваў ЖКГ краіны. З матэрыялаў праверкі ГУБЭЗ вядома: службовыя асобы праводзілі закупкі абсталявання па спецыяльна завышанай цане. Калі сказаць мякка, гэта нерацыянальнае выдаткоўванне бюджэтных сродкаў. У МУС фармулююць больш жорстка - гэта "значная шкода дзяржаве".

Вераніка Пасмеццева, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ КМ МУС Беларусі: "Службовыя асобы больш як 20 найбуйнейшых прадпрыемстваў ЖКГ краіны за незаконныя ўзнагароды прымалі рашэнні аб закупках абсталявання не ў афіцыйных дылераў і пастаўшчыкоў, а ў фірм-пасярэднікаў, якія прапаноўваюць набыць яго па завышаным кошце - ад 3 да 10 разоў. Для надання бачнасці законнасці здзелцы былі зарэгістраваныя афіліраваныя кампаніі, якія прапаноўвалі купіць такое ж абсталяванне, толькі яшчэ больш дорага".

Статыстыка гэтага года наогул крычыць. Сёлета ў сферы ЖКГ зарэгістравана ў пяць з паловай разоў больш злачынстваў , чым у 2016. У антырэйтынгу крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, хабарніцтва, перавышэнне ўлады і службовыя падробкі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя