Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу за пашкоджанне інфраструктуры БЧ

30 октября 2020

Паводле матэрыялаў справы, у мэтах дэстабілізацыі грамадскага парадку ў краіне невядомыя наўмысна прывялі ў непрыдатны стан сродкі сігналізацыі і іншага транспартнага абсталявання, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху. Нагадаем, напярэдадні быў папярэджаны шэраг сур'ёзных інцыдэнтаў з удзелам цягнікоў. Ва ўсіх выпадках невядомыя ўсталёўвалі на пуцях дрот, каб заблакіраваць аўтаматыку. З-за гэтага сістэма выдае сігнал аб тым, што ўчастак чыгункі нібы заняты іншым цягніком. Паводле слоў спецыялістаў, з-за блытаніны саставы могуць сутыкнуцца.

Дзмітрый Брылёў, афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі: "Такія дзеянні загадзя для вінаватых стварылі небяспеку гібелі людзей, прычынення ім цялесных пашкоджанняў, аварый, крушэнняў, наступлення іншых цяжкіх наступстваў, якія выявіліся ў парушэнні стабільнай працы чыгуначнага транспарту".

Для арганізацыі расследавання крымінальная справа накіравана ў Следчы камітэт.