У гонар свята паспяховых у прафесіі жанчын запрасілі ў Палац Незалежнасці

14 октября 2018

У гонар свята, не толькі мам, але і паспяховых у прафесіі жанчын - бізнес-лэдзі, кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, запрасілі ў Палац - не казачны, а цалкам рэальны - Палац Незалежнасці. Маршрут экскурсіі для прыгожых дам не карэкціравалі. Наведвальніцы прадэфіліравалі па мармуровых падлогах ад Залы для ўрачыстых цырымоній да Прэзідэнцкага зімовага саду. Госці зазірнулі ў Залатую і Чырвоную залы. А таксама пабывалі ў знакамітай Зялёнай, дзе праходзілі беспрэцэндэнтныя 17-гадзінныя перамовы лідараў краін "нармандскай чацвёркі".

Усе госці яшчэ і актыўныя ўдзельніцы Беларускага саюза жанчын. Больш як 183 тысячы дам розных прафесій знаходзяцца ў грамадскім аб'яднанні. Адна з галоўных задач арганізацыі - гэта абарона праў жанчын і дзяцей, а таксама ўмацаванне сям'і.