Амерыканцы адзначылі Дзень незалежнасці

5 июля 2016

Дрэннае надвор'е не перашкодзіла амерыканцам адсвяткаваць Дзень незалежнасці. Нягледзячы на навальніцы і шквалісты вецер, у ЗША адбыліся ўсе запланаваныя ўрачыстыя мерапрыемствы - парады і канцэрты. Паводле традыцыі свята завяршылася грандыёзным салютам. Адзначым, што сёлета ўрачыстасці па ўсёй Амерыцы прайшлі пры беспрэцэндэнтных умовах бяспекі. Прычына - пагроза тэрактаў з боку "Ісламскай дзяржавы".