У Брэсце на вернасць Радзіме прысягнулі 45 супрацоўнікаў мытні

16 сентября 2015

Высокі навучальны бал, веданне Канстытуцыі, псіхалагічная падрыхтоўка. Напярэдадні прафесійнага свята ў Брэсце на вернасць Радзіме прысягнулі 45 маладых супрацоўнікаў мытні. Усе яны прайшлі конкурс (на адно месца прэтэндавалі тры чалавекі), навучанне і ўжо працуюць на заходніх межах ЕўрАзЭС, абараняючы эканамічныя інтарэсы Беларусі і іншых дзяржаў. Клятву навабранцы далі на святой зямлі Брэсцкай крэпасці, ля сцяга найбуйнейшай мытні краіны, які ўпершыню вынеслі на плошчу Цырыманіялаў.

З пачатку 2015 брэсцкая рэгіянальная мытная служба выявіла звыш 4,5 тысячы правапарушэнняў. Гэта ўдвая больш, чым летась. Узбуджана больш за 30 крымінальных спраў па ўвозе псіхатропных і наркатычных рэчываў.