Сёння ў Пецярбургу прайшлі першыя пахаванні загінуўшых у выніку тэракта ў метро

6 апреля 2017

Пахавалі цела Ірыны Мядзянцавай. Жанчына была вядомым лялечным майстрам у Паўночнай сталіцы. У той дзень яна з дачкой Аленай ездзіла па справах і апынулася ў момант выбуху ў злашчасным вагоне. Дзякуючы маці, дачка выжыла, на дадзены момант яна знаходзіцца ў рэанімацыі.

Тым часам Следчы камітэт Расіі правярае, ці навучаўся ў радах "Ісламскай дзяржавы" Акбаржон Джалілаў, якога падазраюць у арганізацыі выбуху. Паводле звестак інфармагенцтва ТАСС, Джалілаў доўгі час знаходзіўся за мяжой і цалкам мог прайсці навучанне ў адным з лагераў Сірыі, дзе рыхтуюць экстрэмістаў. Суд Пецярбурга сёння ўжо арыштаваў 4 з 8 падазроных у садзейнічанні тэрарыстам. Па версіі следства, з 2015 года ўсе затрыманыя вербавалі жыхароў Паўночнай сталіцы і ўцягвалі іх у дзейнасць радыкальных груповак.