Дзень народнага адзінства - сімвал кансалідацыі беларускага народа

15 сентября 2021

Значэнне Дня народнага адзінства як сімвала кансалідацыі беларускай нацыі абмяркуюць сёння за круглым сталом у Нацыянальным гістарычным музеі. Мерапрыемства пройдзе з удзелам спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай. Удзельнікамі круглага стала стануць упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, дыпламаты, палітолагі, кіраўнікі цэнтральных сродкаў масавай інфармацыі.

Нацыянальны гістарычны музей падрыхтаваў выставу да Дня народнага адзінства

Таксама адбудзецца адкрыццё тэматычнай выставы. Будуць прадстаўленыя рэдкія дакументы Нацыянальнага архіва, прадметы побыту, кнігі, газеты. Друкаваныя станкі, на якіх яны выдаваліся, у тым ліку і нелегальныя. 

Асаблівасцю цырымоніі адкрыцця выставы стане тэлемост з абласнымі  музеямі. Сувязь паміж рэгіёнамі будзе забяспечваць Белтэлерадыёкампанія.