У Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё ваеннай кафедры

31 января 2017

Тут будуць рыхтаваць малодшых камандзіраў па вузкіх ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. Тэрмін навучання - паўтара года. А з верасня тут жа плануецца адкрыць падрыхтоўку афіцэраў запасу.

Заняткі будуць праводзіцца ў спецкласах ваеннай кафедры і на базе воінскіх часцей. Абсталяванне кожнай аўдыторыі дазваляе арганізаваць працу самастойнага вузла сувязі, таму што класы спалучаныя паміж сабой і забяспечваюць абмен інфармацыяй паміж абанентамі АТС. Комплекс уключаны ў адзіную сістэму сувязі Узброеных Сіл Беларусі.