У Беларусі збіраюць ураджай кавуноў

1 сентября 2019

500 тон бахчавых плануюць сабраць беларускія фермеры сёлета. Пад культуру адвялі каля 40 гектараў. Асноўныя пасадкі засяроджаны ў Брэсцкай вобласці. Напрамак развіваюць таксама ў Гомельскім, Гродзенскім і Мінскім рэгіёнах. Дарэчы, у апошнім кавуны вырошчваюць два фермеры. У гаспадарцы пад Смалявічамі бахчавыя высаджваюць больш за 8 гадоў. Сёлета кавуны пасадзілі на  5 гектарах і ўжо сабралі першы ўраджай - 20 тон. На падыходзе другі збор. Плануюць  убраць у два разы больш кавуноў. 

Летась ураджай бахчавых склаў  крыху больш  за 400 тон. У гэтым сезоне  на ўраджай кавуноў паўплывала няўстойлівае  летняе надвор'е.