У Мінску адкрылася абноўленая Рэспубліканская дошка пашаны

30 апреля 2019

59 лепшых прадпрыемстваў краіны дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці на Рэспубліканскай дошцы пашаны. Напярэдадні Першамая ў Мінску па традыцыі абнавілі імёны пераможцаў. Сярод іх тыя, для каго 2018 стаў годам прыбытку, вялікіх аб'ёмаў вытворчасці, новых заказаў і рынкаў продажаў. Так, мінулы год быў няпростым, але стабільным. ВУП вырас на 3 %. Вялікі ўклад у эканамічнае развіццё краіны занесла прамысловасць, сфера паслуг, ІТ-сектар.

Упершыню на Дошку пашаны патрапілі два прадпрыемствы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Для прэтэндэнтаў патрапіць у спіс лепшых ёсць новаўвядзенне. Нельга падаваць заяўку на ўдзел два гады запар. Гэта дасць магчымасць маладым кампаніям паспрабаваць свае сілы і пазмагацца за перамогу.

Занясенне на Рэспубліканскую дошку пашаны - гэта заахвочванне лепшых рэгіёнаў і арганізацый Беларусі і пацверджанне грамадскага прызнання працы калектываў гэтых прадпрыемстваў. Ацэньваюцца не толькі паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, але і эканомія рэсурсаў.