У Беларусі сёння прагучаць першыя званкі

30 августа 2013

Урачыстыя лінейкі да пачатку навучальнага года пройдуць па краіне і заўтра. А першым навучальным днём стане 2 верасня. Сёлета за парты ў беларускіх школах сядуць больш як 900 тысяч навучэнцаў, з іх 99 тысяч - першакласнікі. Паводле традыцыі першы ўрок у новым навучальным годзе пройдзе ў рамках патрыятычнай акцыі Я - грамадзянін Беларусі. У госці да школьнікаў прыйдуць ветэраны і прадстаўнікі мясцовых улад.