У Мінпраме падвялі вынікі працы і агучылі новыя задачы

16 февраля 2017

У Міністэрстве прамысловасці сёння падвялі вынікі працы за мінулы год і агучылі новыя задачы. На калегіі прысутнічаў віцэ-прэм'ер. Уладзімір Сямашка даў станоўчую ацэнку дзейнасці прамысловага сектара ў 2016 годзе. Так, тэмп росту аб'ёму вытворчасці дасягнуў 104%, а па экспарце - у раёне 103-х. Сёлетні студзень таксама ў плюсе. Галоўная задача перад прамысловасцю сёння - абарона ўнутранага рынку і выпуск прадукцыі з больш высокай дабаўленай вартасцю і рэнтабельнасцю. Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што летась рэнтабельнасць прадпрыемстваў Мінпрама вырасла амаль на 2%.

Уладзімір Сямашка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Мы летась выпусцілі ў цэлым па рэспубліцы імпартазамяшчальнай прадукцыі амаль на 14 мільярдаў долараў. З другога боку, калі мы ўкладваем грошы, дапамагаем таму ці іншаму прадпрыемству праз ільготныя крэдыты або яшчэ нешта, то мы ставім задачу, каб не менш за 50% гэтай прадукцыі пайшло на экспарт, каб адначасова зараблялася і валюта".

У рамках калегіі Мінпрама падкрэслілі важнасць пытання стымулявання экспарту. Таксама міністр прамысловасці даручыў топ-менеджарам прадпрыемстваў падрыхтаваць планы па павышэнні зарплаты супрацоўнікам.