У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян

17 мая 2019

У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян міністрамі і кіраўнікамі дзяржорганаў. Сёння ў Аршанскім райвыканкаме праблемы беларусаў будзе вырашаць міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. Трапіць на прыём да міністра спорту і турызму Сяргею Кавальчуку можна 22 мая ў Слонімскім райвыканкаме. Міністр фінансаў Максім Ермаловіч 24 мая сустрэнецца з грамадзянамі ў Свіслацкім райвыканкаме. У гэты ж дзень у Талачынскім райвыканкаме прыём правядзе ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. Таксама прыёмы пройдуць 28 і 30 мая.