У Беларусі працягваецца акцыя З любоўю да дзяцей

7 июля 2014

У Беларусі працягваецца акцыя самага масавага аб'яднання краіны. Сёння беларусак, якія сталі маці ў Дзень Незалежнасці - 3 ліпеня, прадстаўнікі Белай Русі віншавалі ў Мінскім абласным радзільным доме. У святочны дзень там з'явіліся на свет 15 малых - 7 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак. У асноўным, усе першынцы. У цэлым жа па краіне за апошні год палова нованароджаных становяцца ўжо малодшымі брацікамі і сястрычкамі.


Віктар Гумінскі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: У Мінскім абласным радзільным доме гэта ўжо стала добрай традыцыяй. Яны нас ужо заўсёды чакаюць, вельмі ветліва нас сустракаюць. За паўгоддзе ў параўнанні з мінулым годам на 450 дзетак з'явілася больш. Сапраўды, станоўчыя зрухі ў гэтым кірунку ёсць.


Упершыню акцыя З любоўю да дзяцей прайшла ў 2009-м і адразу ахапіла ўсю краіну.