Адмяняецца дыферэнцыяваная плата за тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў

12 февраля 2019

У Беларусі адмяняецца дыферэнцыяваная плата за тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў, паслугі водазабеспячэння, водаадвядзення, а таксама электраэнергію. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 лютага. Паводле дакумента незалежна ад таго, колькі чалавек спажыў электраэнергіі за месяц, плаціць ён будзе за яе па адным тарыфе. Таксама пастанова вызначае новую групу спажыўцоў, жылыя памяшканні якіх абсталяваныя асобнымі прыборамі індывідуальнага ўліку выдатку электраэнергіі, стацыянарнымі або ўбудаванымі сістэмамі ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Калі грамадзяне зарэгістраваныя па месцы жыхарства, то ў дачыненні да такіх жылых памяшканняў плата будзе спаганяцца па тарыфах, якія субсідзіруюцца.