Каранавірус. Пандэмія і ІНФАдэмія. На "Беларусь 1" сёння а 19-й гадзіне

2 мая 2020
Усе эксперты-спікеры сёння сабраліся ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. Тут узнімаецца тэма, якая апошнія месяцы заняла ўсе першыя палосы СМІ, запоўніла эфір і тэлеграм-супольнасці. 
Каранавірус. Пандэмія і ІНФАдэмія. Што гэта - самая страшная эпідэмія ў найноўшай гісторыі ці дымавая заслона для пэўных сіл і рашэнняў? Беларусь  выбрала свой шлях. І зараз не толькі змагаецца з вірусам, колькі вымушана адбіваць стрэлы крытыкі  і з захаду, і з усходу, змагацца з адкрытымі фэйкамі і ўкідамі. Хто мае рацыю - пакажа час. Мы ж усе гэтыя месяцы пастаянна даём слова ў эфіры ўрачам, пацыентам, экспертам з розных сфер. І ўжо сёння ўпершыню збяром іх у адной студыі, каб паказаць сумленную і непрадузятую карціну таго, што адбываецца ў краіне. Уключайце "Беларусь 1" сёння а 19-й гадзіне.