У Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў падатковых органаў

8 июля 2018

З прафесійным святам супрацоўнікаў падатковых інспекцый павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ад іх працы шмат у чым залежыць забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў краіне. Зараз паступленні ў бюджэт ад профільных інспекцый звыш 70 %. Найбольшы ўклад на плячах індывідуальных прадпрымальнікаў. Для іх дзейнічае спрошчаная сістэма падаткаабкладання. Таксама ўзяты курс на ўдасканаленне сістэм інтэрнэт-абслугоўвання, каб звесці да мінімуму неабходнасць наведвання інспекцый.

Андрэй Сабалеўскі, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па г. Мінску: "Асабісты кабінет плацельшчыка можа быць адкрыты як для арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, так і для фізічных асоб. На сённяшні дзень у інспекцыях горада Мінска скарысталіся такімі электроннымі паслугамі каля 75 тысяч плацельшчыкаў".

Зрэшты, аб наведвальніках падатковых таксама падумалі. У сталічных інспекцыях развіваюць сістэмы цэнтраў абслугоўвання, аналагічныях банкаўскім, што таксама спрасціла працэдуру дэкларавання і выплат па рахунках. Зараз у Мінску іх 6. У планах запусціць яшчэ 4.