У Беларусі адзначаюць Дзень энергетыка

22 декабря 2019
У Беларусі адзначаюць Дзень энергетыка. Сёння ў гэтай сферы працуюць больш за 70 000 нашых спецыялістаў. Галіна з'яўляецца найболей стабільным комплексам беларускай эканомікі. На тэрыторыі краіны дзейнічае каля 15 гідраэлектрастанцый і ЦЭЦ. Зрэшты, да традыцыйнай энергасістэмы дададуцца і новыя высокатэхналагічныя магутнасці. У стадыі завяршэння будаўніцтва БелАЭС. Нагадаем, яшчэ летась наша краіна адмовілася ад імпарту замежнай энергіі. Увод атамнай электрастанцыі дазволіць амаль на траціну знізіць тарыфы на электраэнергію для рэальнага сектара эканомікі і прыкметна паменшыць залежнасць энергасістэмы ад імпарту блакітнага паліва.