У Маладзечне завяршыўся 18 Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

10 июня 2018

Двухдзённая праграма ўключала ў сябе нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстрады і ўрачысты канцэрт-адкрыццё. Заслужаны калектыў пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга прапанаваў эстрадны канцэрт "Джазавы калейдаскоп". Беларускія паэты і кампазітары прынялі творчы ўдзел у музычна-паэтычнай гасцёўні. Выставы, канцэрты, майстар-класы праходзілі на адкрытых пляцоўках Маладзечна. Завяршыўся фестываль гала-канцэртам з удзелам артыстаў беларускай эстрады на сцэне Летняга амфітэатра.

У заключным канцэрце прынялі ўдзел такія зоркі беларускай эстрады, як Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, Ядвіга Паплаўская, Алёна Ланская, Аляксей Хлястоў, група "Дразды" і многія іншыя. Усе падрабязнасці фестывалю глядзіце ў эфіры "Беларусь 3" у рамках спецвыпускаў "Навіны культуры". А вялікі канцэрт закрыцця фестывалю глядзіце на "Беларусь 3" сёння ў 22:25.