У Беларусі абноўлены Працоўны кодэкс

23 июля 2019

У Беларусі абноўлены Працоўны кодэкс. Закон сёння падпісаў Прэзідэнт. Акцэнт у дакуменце  на пашырэнні гарантый работнікаў і садзейнічанні гібкай занятасці. 

Упершыню кодэкс будзе рэгуляваць дыстанцыйныя працоўныя адносіны. Зялёнае святло  працы па сумяшчальніцтве на час працоўнага водпуску. А калі ўмовы працы істотна мяняюцца, работадаўца папярэдзіць аб гэтым за месяц. Акрамя таго, наймальнік атрымаў права часова перавесці сваіх работнікаў  на іншае месца працы, у тым ліку  да іншага наймальніка (пры гэтым прыйдзецца атрымаць згоду работніка). А мужчыны змогуць узяць два тыдні водпуску за свой  кошт  пры нараджэнні дзіцяці. 

Падкарэкціраваны кантрактныя адносіны. Зараз, калі  работнік не дапускаў парушэнняў, кантракт яму падоўжаць адразу на максімальны тэрмін. Новыя нормы запрацуюць праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання закона.