Беларусь абмежавала ўвоз аўтамабільнага секанд-хенда

6 апреля 2015

Зараз машыны, старэйшыя за 2007 год, павінны адпавядаць чацвёртаму экалагічнаму класу і вышэй. Такія нормы тэхрэгламенту Мытнага саюза. Беларусь, дарэчы, увяла гэта правіла апошняй з трох краін - членаў ЕАЭС.

Як на практыцы фізасобам можна будзе даказаць экалагічную чысціню аўтамабіля - высвятляў Юрый Таболін.

Ачыстку Мытнага саюза ад аўтахламу краіны-ўдзельніцы пачалі з 1 студзеня. Казахстан і Расія першымі прынялі тэхнічны рэгламент, Беларусь жа дала фізасобам час звыкнуцца з ідэй абнаўлення аўтапарка. Паводле дзеючых дакументаў, аўтамабілі, старэйшыя за 2007 год, якія зноў увозяцца на тэрыторыю саюзных дзяржаў, павінны адпавядаць цэламу шэрагу патрабаванняў.

Віктар Назаранка, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі: "Экалагічны клас - гэта не толькі рухавік, гэта цэлы шэраг сістэм, які мае дачыненне да ачысткі паветра, таму ён комплексны паказчык, які дазваляе рабіць ацэнку аўто".

Сярод патрабаванняў - таксама наяўнасць АБС, мінімум адной франтальнай падушкі бяспекі, сістэмы мацавання дзіцячых крэслаў ізафікс. Словам, рысы сучаснага аўто, якое створана не проста даставіць чалавека з пункта А ў пункт Б, а зрабіць гэта бяспечна і камфортна для навакольных.

Сяргей Міхневіч, старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі: "Наша насельніцтва гатовае да таго, каб менш плаціць, гэта зразумела. Але, пэўна, ва ўмовах, калі пастаянна растуць цэны энерганосьбітаў, калі расход паліва з'яўляецца істотнай часткай у эксплуатацыі аўтамабіля, нездарма грамадзяне развітых краін даўно ўвялі адпаведныя загараджальныя падаткі, якія прымушаюць машыну, якой больш чым 5 гадоў, уводзіць з эксплуатацыі або вывозіць з краіны".

Дарэчы, абмежаванні па экалагічным класе не распаўсюджваюцца на транспарт, які ўвозіцца фізічнымі асобамі ў нашу краіну з дзяржаў - членаў ЕАЭС. Гэта значыць, купіўшы машыну ў Расіі, якая там знаходзілася ў эксплуатацыі, яе можна будзе паставіць на ўлік у Беларусі без дакументаў аб ацэнкі адпаведнасці. Тым жа, хто прынцыпова жадае набыць аўто, напрыклад, з Еўропы або ЗША, старэйшую за 7 гадоў, прыйдзецца прайсці экспертызу, папярэдне падбаўшы аб тым, каб атрымаць адпаведныя дакументы ў прадаўца. На іх падставе будзе магчыма пацверджанне адпаведнасці гэтага аўто чацвёртаму экалагічнаму класу. У Дзяржстандарце ўпэўніваюць, што працэс не будзе складаным і працяглым. Асноўны этап - дакументальная праверка па базах даных вытворцаў.

Віктар Назаранка, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі: "Сёння існуе шэраг лабараторый - іх 3, праходзяць акрэдытацыю практычна ва ўсіх абласных цэнтрах. Потым вызначана, што можна будзе атрымаць у такіх лабараторыях сведчанне аб бяспецы, каб даказаць клас экалагічны свайго аўтамабіля".

Кошт такой працэдуры пакуль не вызначаны, аднак плату абяцаюць зрабіць мінімальнай, каб не класці на плечы ўладальнікаў значныя дадатковыя выдаткі. Адмоў у рэгістрацыі аўтамабіляў, старэйшых за 2007 год, пакуль таксама не зафіксавана. Аднак лаяльная пазіцыя Дзяржстандарту і ДАІ падоўжыцца нядоўга, перыяд адаптацыі да новых правіл ужо на зыходзе. Дарэчы, ужо з 1 ліпеня наступнага года экалагічныя і тэхнічныя патрабаванні рэгламенту неабходна будзе выконваць пры ўвозе любых патрыманых аўто на тэрыторыю краіны.