У Беларусі на гэтым тыдні будзе дажджліва і ветрана

9 октября 2017

Надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Заўтра амаль усюды дождж і вецер парывамі да 20-ці метраў за секунду. Уначы да плюс 7-мі, днём да 11-ці. Такое надвор'е будзе мінімум да нядзелі.

Дарэчы, сёння пачалі падключаць ацялленне ў жылых дамах у Мінску і ў Гомельскай вобласці.