Рубрыка "Матчбол"

25 февраля 2019

Біятлон і фрыстайл на мінулым тыдні захапіў увагу балельшчыкаў беларускага спорту. Адразу два крупныя турніры адбыліся ў нашых знакамітых Раўбічах. Гэта этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы і чэмпіянат Еўропы па біятлоне, які атрымаўся вельмі яскравым і прынёс нашай камандзе адразу тры медалі. У "Матчболе" – эмоцыі гэтага спартыўнага свята.

Сённяшні агляд спартыўных навін пачынаем, безумоўна, з біятлона. У Раўбічах паспяхова завяршыўся чэмпіянат Еўропы, на якім выступалі і зоркі сусветнай велічыні, як, напрыклад, нарвежскі біятланіст Тар’ей Бё і швед Самуэльсан. Безумоўна, нашы сімпатыі перш за ўсё да беларускіх атлетаў.

Першы медаль у індывідуальнай гонцы нам прынесла лідар нацыянальнай каманды Ірына Крыўко. Беларуска не вельмі добра сябе адчувала, але знайшла сілы выйсці на старт хатніх спаборніцтваў. І ў выніковым пратаколе яна стала трэцяй і трапіла на п’едэстал.

Але вельмі яскравым для Ірыны атрымаўся прарыў пасля 11 месца ў спрынце – у гонцы праследавання. Яна завяршыла апошнюю гонку чэмпіянату Еўропы на вельмі высокім другім месцы.

На наступны дзень пасля першага медаля Ірыну трэнерскі штаб вырашыў не выстаўляць ні ў суперміксце, ні ў змяшанай эстафеце. Наперадзе былі яшчэ спрынт і гонка праследавання. Беларускі квартэт выглядаў такім чынам: Алімбекава, Сола, Ялётнаў, Бачарнікаў. З пачатку дыстанцыі беларусы завалодалі ініцыятывай. І даволі доўгі час ішлі на першым радку. А вось затым канкурэнты ўключылі яшчэ большую сілу, асабліва шведы і немцы. Але беларусы ўсё ж завяршылі гонку на п’едэстале і заваявалі бронзавыя ўзнагароды.

Чэмпіянат па біятлоне атрымаўся для зборнай Беларусі і ў якасці арганізацыйных момантаў. Балельшчыкі кожны дзень запаўнялі трыбуны, вакол якіх былі арганізаваны месцы для адпачынку. Кофе, шашлык, глінтвейн. На мінулым тыдні ў Раўбічах можна было вельмі якасна правесці свой час.

Апошнія дні для валейбалістак "Мінчанкі" атрымаліся звышнасычанымі. Гэта і гульні Лігі чэмпіёнаў, і матчы Суперлігі. Заўтра беларускі правядуць апошнюю сустрэчу групавой стадыі, якая нічога не вырашае. На пляцоўцы спарткомплексу "Уручча" ў 20 гадзін каманда Віктора Ганчарова будзе прымаць "Будаўляны" з Лодзі. А на мінулым тыдні "Мінчанка" правяла вельмі яскравы матч у 5 туры Лігі чэмпіёнаў і перамагла французскі "Канн", 3-1. Цікава, што першы сэт завяршыўся з вельмі незвычайным лікам -  44-46 на карысць французаў. Затым  матч Суперлігі, дзе ў саперніках "Енісей". "Мінчанка" даволі ўпэўнена распачала сустрэчу, але ўсё ж саступіла.

Беларускі футбол вяртаецца на стадыён краіны.  2 сакавіка барысаўскі БАТЭ, які не так даўно даў бой лонданскаму "Арсеналу", згуляе сустрэчу за Суперкубак Беларусі ў сталіцы супраць брэсцкага "Дынама". Летась у матчы сярод названых каманд мацнейшымі былі брастаўчане. Балельшчыкі барысаўчан вельмі жадаюць узяць рэванш.