У Беларусі 451 аб'ект прадаецца за адну базавую для эфектыўнага выкарыстання

14 февраля 2020
Нявыкарыстаныя аб'екты можна атрымаць бясплатна, альбо за адну базавую. Зараз і ў гарадах. Аб гэтым заявілі ў Дзяржкаммаёмасці на справаздачнай калегіі. Так, на продаж па названай цане выстаўлены 451 аб'ект, які можа набыць кожны, а не спачатку бізнес, як раней. Умова адна: выкарыстаць эфектыўна. Што датычыцца бязвыплатнага набыцця будынка або ўчастка, тут ёсць свае ўмовы.

Андрэй Гаеў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі: "Вельмі важна стварыць умовы для таго, каб гэтыя аб'екты выкарыстоўваліся, развіваўся, альбо ствараўся бізнес. Дапушчаецца і такі спосаб выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, таксама распаўсюджаны, перадаваць аб'екты ў бязвыплатнае карыстанне пад умову стварэння рабочых месцаў, альбо, і такія сітуацыі бываюць, калісьці належаў дадзенай асобе".

Па словах старшыні Дзяржкаммаёмасці, на парадку таксама праца над удасканаленнем уладальніцкага нагляду ў рэальным сектары эканомікі і продаж дзяржактываў у банкаўскім. Так, Дзяржкаммаёмасці рыхтуецца выставіць на аўкцыён сваю долю ў Прыёрбанку. Ідуць перамовы і аб продажы дзярждолі Белінвестбанка ў карысць ЕБРР.