У Пухавіцкім раёне высвятляюць прычыны смяротнай аварыі

29 октября 2020
ДТЗ здарылася на трасе М 5. Жыхар сталіцы на аўтамабілі "таёта" рухаўся ў напрамку Мінска па крайняй правай паласе. Не вытрымаў дыстанцыю і сутыкнуўся з аўтобусам. У выніку ад атрыманых цялесных пакалечанняў вадзіцель легкавога аўтамабіля памёр на месцы. Праводзіцца праверка.