У 2020 годзе пошукавы батальён правядзе больш як 100 раскопак

27 апреля 2020
Больш за сотню раскопак па ўсёй Беларусі сёлета плануюць правесці спецыялісты 52-га пошукавага батальёна. Вялікая частка аб'ектаў адносіцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны, але сярод недаследаваных месцаў ёсць і палі бітваў Першай сусветнай. Часцяком праца пошукавых батальёнаў заканчваецца не толькі выяўленнем боепрыпасаў і астанкаў загінуўшых салдат, але і каштоўнымі знаходкамі. Напрыклад, летась вайскоўцы пошукавага батальёна знайшлі шэсць узнагарод, а таксама 25 медальёнаў. Для перапахавання былі перададзеныя астанкі амаль 2 тысяч невядомых салдат. А на ўтылізацыю адпраўлены цэлы арсенал трафейнай зброі. 

За апошні час вайскоўцы пошукавага батальёна ўстанавілі імёны і звесткі аб дзвюх сотнях салдат, у тым ліку - 34-х загінуўшых у гады Першай сусветнай вайны і 122-х у гады Вялікай Айчыннай вайны.