Генеральная рэпетыцыя парада пройдзе сёння вечарам

8 мая 2020
За дзень да 9 Мая ў краіне поўным ходам ідзе падрыхтоўка да парада ў гонар Дня Перамогі. Генеральная рэпетыцыя пройдзе вечарам. Калона пачне пастраенне ў 16:00 на вуліцы Старынаўская, а ўжо ў 5 вечара стартуе рух па горадзе. Вуліцы, якія будуць перакрытыя для грамадскага транспарту, - на вашых экранах. Пачатак генеральнага прагону парада запланаваны 8 мая на 21:00. Пасля праходжання тэхніка вернецца на зыходны пункт на праспекце Машэрава.

Адзначым, пасля праходжання механізаванай калоны па Мінску вылучацца дзве калоны, якія даставяць на рэпетыцыю ўдзельнікаў пешага шэсця. Таму ўвазе ўсіх аўтаўладальнікаў - выбірайце свой маршрут, улічваючы гэтую інфармацыю.