Моладзевая зборная Беларусі па футболе працягвае барацьбу ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2025 года

20 июня 2023

Моладзевая зборная Беларусі па футболе працягвае барацьбу ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, які адбудзецца ў 2025 годзе. 20 чэрвеня каманда Сяргея Ясінскага правядзе трэці матч кваліфікацыі. Сапернік - Андора, на старце адбору беларусы нечакана згулялі з камандай унічыю - 0:0. Каб сур'ёзна разлічваць мінімум на другое месца ў секстэце G, важна набраць тры балы ў выязным супрацьстаянні.

Прамая трансляцыя ў 20:55 на тэлеканале "Беларусь 5".