75 сірыйскіх хлопчыкаў і дзяўчынак прыбылі ў Беларусь на адпачынак і рэабілітацыю

16 мая 2024

Чужых дзяцей, як і чужога гора, не бывае. 75 сірыйскіх хлопчыкаў і дзяўчынак сёння прыляцелі ў Беларусь на летнія канікулы. Большасць з іх - сіроты з дзіцячых дамоў. У многіх бацькоў забрала вайна. У нацыянальным аэрапорце Мінск гасцей сустракалі хлебам-соллю. Дзеці ўпершыню ляцелі на самалёце, прызналіся, што шмат пра Беларусь чыталі ў Інтэрнэце. Праграма па адпачынку і аздараўленні сірыйскіх дзяцей рэалізуецца па рашэнні нашага Прэзідэнта. З 2017 года ў Беларусі адпачылі ўжо больш за 1300 хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэтым разам госці возьмуць удзел у беларуска-сірыйскай змене "Ад сэрца да сэрца" ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня".

У дзяцей насычаная праграма. Адразу з аэрапорта - знаёмства з Мінскам, потым аквапарк. Наперадзе і нашы замкі, палацы. Словам,  будзе вельмі цікава.