Зацверджаны пералік стратэгічна значных аб'ектаў

8 января 2014
У Беларусі зацверджаны пералік прадпрыемстваў, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі. У спісе 101 аб'ект. Сярод іх - прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, вытворцы алкагольнай прадукцыі. Калі назваць кагосьці канкрэтна, то там і Гроднаазот, і Белмедпрэпараты, і БелАЗ, і нават Беларусьфільм.

Галіна Карыпідзі сустрэлася з распрацоўшчыкамі адказнага спісу.

Амаль уся інфармацыя аб гэтай вытворчасці пад грыфам цалкам сакрэтна.
Усё, што можна паказаць, паказваюць… Раз на год у Дзень Незалежнасці.
Усё, што можна сказаць аб Мінскім заводзе колавых цягачоў, гэта лічбы: 30 мільёнаў долараў прададзеных шасі для сродкаў СПА ў 2003 і ўжо 160 мільёнаў - у 2013, і факты -15 гадоў, як на мінным полі.

Сяргей Скамарох, намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях і фінансах: Мы абсталёўваем прадукцыю варонежскімі шынамі, расіяне завод прадалі італьянцам. А яны, доўга не думаючы, паднялі цэны ў тры разы. А на кожны аўтамабіль трэба 17 шын.

Волат - адзін са спісу блакітных фішак. Зрэшты, усе 101 прадпрыемства з яго ў той або іншай ступені ўплываюць на бюджэт або з'яўляюцца горадаўтваральнымі. І іх банкруцтва можа прывесці не толькі да эканамічнага, але і да сацыяльнага крызісу.
Таму дзяржава сваім новым законам, які выйшаў з-пад пяра феміды ўзімку 2013 абноўленым і, галоўнае, даступным кожнаму спісам, так гарантуе абарону абраным прадпрыемствам.

Ігар Ашуркевіч, намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання спецыялістаў па антыкрызісным кіраванні і банкруцтве: Можна ўспомніць сітуацыю 10-гадовай даўнасці, калі расійскія крэдыторы з-за невялікіх даўгоў у памеры 10-15 тысяч долараў спрабавалі падаць на банкруцтва МТЗ або Гомсельмаш.


Перад распрацоўшчыамі закону, а яны збіралі яго амаль 2 гады, зыходзячы з інтарэсаў магчымай інтэграцыі беларускіх вытворцаў з прадпрыемствамі СНД і першым чынам з Расіяй, стаяла задача злучыць інтарэсы рынку і дзяржавы.

Усеагульная даступнасць спісу - яго любой можа знайсці ў Інтэрнэце - гэта яшчэ і дэманстрацыя персанальнай адказнасці кожнага дырэктара і чыноўніка на месцах.