Беларусь за год паднялася на пяць радкоў у рэйтынгу дабрабыту

4 ноября 2014

Беларусь за год паднялася на пяць радкоў у рэйтынгу дабрабыту краін свету і абышла Расію, Кітай, Казахстан і Малдову. Спіс складзены брытанскім аналітычным цэнтрам і ўключае 142 краіны. Пры гэтым ён ахоплівае 96 працэнтаў насельніцтва і 99 працэнтаў сусветнага ВУП. Асноўныя катэгорыі, па якіх размяркоўваліся краіны ў рэйтынгу, - гэта эканоміка, адукацыя, ахова здароўя і бяспека, кіраванне і сацыяльны капітал. Дарэчы, самай паспяховай краінай была прызнана Нарвегія. На другім месцы Швейцарыя, а на трэцім - Новая Зеландыя.