"Урок бяспекі на ўсё жыццё". Школьнікам нагадалі пра важнасць выканання правілаў дарожнага руху

2 сентября 2019

Пасля ўрачыстых лінеек "Урок бяспекі на ўсё жыццё". У гульнявой форме школьнікам нагадалі пра важнасць выканання правілаў дарожнага руху. На розных зонах можна было адпрацаваць навыкі кіравання веласіпедам і паспаборнічаць на лепшае веданне экіпіроўкі інспектара дарожна-патрульнай службы.

Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі "Увага, дзеці!". У сувязі з яе правядзеннем  да 5 верасня ў любы час сутак вадзіцелі павінны ездзіць з уключаным святлом фар. За парушэнне патрабавання прадугледжаны штраф.