У Першамайскім раёне Мінска адкрылася амбулаторыя ў жылым доме

10 ноября 2018

Медыцына прама ў доме. У новым жылым квартале Першамайскага раёна Мінска сёння адкрылася амбулаторыя. Медыцынская ўстанова з першапачатковымі паслугамі была пабудавана менш чым за два гады. Навасельцы жылога квартала - у асноўным сем'і да 40 гадоў з маленькімі дзецьмі. Трапіць, напрыклад, да ўрача-педыятра будзе не праблема. Тут яны плануюць працаваць у дзве змены. Усе кабінеты ўрачоў забяспечаны камп'ютарамі, якія падключаны да агульнай сеткі базавых паліклінік. Сувязь у рэжыме анлайн з паліклінікамі, магчымасць выпіскі электронных рэцэптаў.

У дадзенай амбулаторыі будуць абслугоўвацца больш за 3 тысячы дарослага насельніцтва і каля тысячы дзяцей і падлеткаў. Амбулаторыя з'яўляецца структурным падраздзяленнем 19-й цэнтральнай паліклінікі.