"Урочышча Пяскі" ў Полацку плануюць завяршыць да 75-годдзя вызвалення Беларусі

17 октября 2018

Памяці ахвяр фашызму прысвечаны мемарыял "Урочышча Пяскі" ў Полацку. Яго ўзвядзенне плануюць завяршыць да 75-годдзя вызвалення Беларусі. Мемарыял адкрыюць на месцы былога транзітнага лагера "Дулаг-125". Тут астанкі сама меней 40 тысяч чалавек. Гэта савецкія вайскоўцы, партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары. Аб памяці, якая жыве ў сэрцах беларусаў, рэпартаж Марыны Раманоўскай.

Беласнежная капліца першай кідаецца ў вочы яшчэ на пад'ездзе да будучага мемарыяла. І калі раней яна стаяла на зямлі, то зараз трывала ўсталявана на падмурку. Зусім хутка, распавядае дырэктар кампаніі-падрадчыка, кампазіцыя стане сапраўдным ўпрыгажэннем месца памяці. Ужо ўсталявана званіца. Хутка з'явяцца і званы.

Мемарыял "Урочышча Пяскі" ўзводзяць на тэрыторыі былога транзітнага лагера "Дулаг 125". Ён дзейнічаў з 41 па 43 год. Тут дзясяткі тысяч чалавек. Успаміны вязняў, архіўныя дакументы і фатаграфіі сабраныя ў кнізе "Урочышча Пяскі - тэрыторыя смерці".

Людзей, якія загінулі ад голаду, хвароб і здзекаў, закопвалі ва ўрочышчы Пяскі. Тут жа каралі партызан і падпольшчыкаў. Дакладная колькасць пахаваных на левым беразе Палаты невядома. Навукоўцы мяркуюць - іх не менш за 40 тысяч.

Узвядзенне мемарыяла аднавілася гэтым летам. Будаўніцтва, як адзначаюць у Полацкай ЖКГ, вядзецца штодня. У дапамогу ўся неабходная тэхніка. Зараз будаўнікі працягваюць манціраваць агароджу. На тэрыторыі будучага мемарыяла ўсталявалі бардзюры, хутка пясчанае пакрыццё заменіць плітка. Да канца гэтага года гатоўнасць мемарыяла павінна скласці 50 %.

Мемарыял аб'яднае адразу некалькі кампазіцый. Уваход на тэрыторыю месца памяці будзе выкананы ў выглядзе крыжа і цярновага вянка. Павінна атрымацца, пераконваюць спецыялісты, дакладна як на гэтай ілюстрацыі.

Наперадзе яшчэ шмат працы, у тым ліку і па ўсталяванні імёнаў пахаваных тут людзей. Для гэтага на мемарыяльнай сцяне спецыяльна пакінулі месца. Урачыстае адкрыццё мемарыяла запланавана на наступны год. У памяць аб загінуўшых на левым беразе Палаты прагучаць пералівы звона.