Упраўленне "К" МУС адзначае сваё прафесійнае свята

28 ноября 2022

20 гадоў на варце кібербяспекі. Сёння сваё прафесійнае свята адзначае самае высокатэхналагічнае падраздзяленне ўнутраных спраў Беларусі - упраўленне "К". У век лічбавых тэхналогій карыстальнікаў інтэрнета з кожным днём становіцца ўсё больш, адпаведна больш учыняецца і розных злачынстваў у кіберпрасторы. Таму актуальнай задачай сёння з'яўляецца ахова інфармацыі ў Сетцы. І аднымі з самых запатрабаваных кадраў у органах правапарадку з'яўляюцца спецыялісты па ІТ-бяспецы. За 2022 год толькі ў Мінскім раёне  было ўзбуджана 355 крымінальных спраў, звязаных з кіберзлачыннасцю. Гэта значна менш, чым у мінулым годзе. 

Ужо ў наступным годзе на факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ з'явіцца новая спецыяльнасць  "кібербяспека". Плануецца, што ў тым ліку спецыялісты гэтай ВНУ ў будучынi могуць стаць кадравым рэзервам для упраўлення "К".