Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган на ўрачыстым адкрыцці Саборнай мячэці ў сталіцы

11 ноября 2016
Пасля перамоў тэт-а-тэт Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган адправіліся на ўрачыстае адкрыццё Саборнай мячэці. Вялікі ўклад у яе будаўніцтва ўнёс турэцкі бок. Прэзідэнты азнаёміліся з уладкаваннем рэлігійнага будынка і пакінулі запісы ў кнізе ганаровых гасцей Саборнай мячэці Мінска. Аляксандр Лукашэнка назваў падзею знакавай для беларускіх мусульман, бо мячэць першая ў нашай сталіцы і самая буйная ва Усходняй Еўропе. У сваю чаргу Рэджэп Таіп Эрдаган падзякаваў нашаму Прэзідэнту за добрае стаўленне да мусульман, якія пражываюць у Беларусі, і назваў яго сваім добрым сябрам.