Навабранцы прымаюць ваенную прысягу

25 мая 2024

Сёння ў Беларусі навабранцы прымаюць ваенную прысягу.

Па традыцыі самы маштабны цырыманіял адбыўся на пляцы 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра. На вернасць беларускаму народу тут прысягнулі звыш 2 тыс. вайскоўцаў. Абарона Айчыны - святы абавязак любога грамадзяніна, так было і так будзе заўсёды, падкрэсліў міністр абароны Віктар Хрэнін.

Пасля прысягі ў хлопцаў першае звальненне. Пасля вяртання ў часць - інтэнсіўны працэс ваеннай падрыхтоўкі, вучоба, удзел у манеўрах і ўсё тое, што самі вайскоўцы называюць армейскімі буднямі.