Апошнія званкі для выпускнікоў прагучаць па ўсёй Беларусі

25 мая 2024

Развітанне са школай і дарога ў дарослае жыццё. Апошнія званкі для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў прагучаць у суботу, 25 мая, па ўсёй Беларусі. Урачыстыя лінейкі стартуюць а 10-й гадзіне раніцы.

Сёлета 9 класаў заканчваюць больш як 108 тыс. чалавек, 11 - каля 55,5 тыс. Па традыцыі на мерапрыемствы запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і кіраўнікі прадпрыемстваў, што шэфствуюць над школай. Пасля школьнікі разам з настаўнікамі ўскладуць кветкі да мемарыяльных помнікаў. А 14 чэрвеня для юнакоў і дзяўчат пройдуць выпускныя вечары. Выпускнікам уручаць атэстаты з сертыфікатамі.

Асаблівая ўвага нададзена бяспецы. У кожнай школе будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі.