80 гадоў таму авіяполк "Нармандыя-Нёман" прыбыў на 3-ці Беларускі фронт

25 мая 2024

Роўна 80 гадоў таму 1-шы асобны французскі знішчальны авіяполк, вядомы як "Нармандыя-Нёман", быў накіраваны на 3-ці Беларускі фронт. Эскадрылля ўдзельнічала ў наступальнай аперацыі "Баграціён", у тым ліку ў разгроме войскаў праціўніка на аэрадромах Балбасава ў Аршанскім раёне, Дакудава ў Крупскім, пад Талачынам і Барысавам.

За паспяховыя дзеянні пры фарсіраванні Нёмана палку было прысвоена ганаровае найменне "Нёманскі". 148 лётчыкаў авіяпалка "Нармандыя-Нёман" здзейснілі звыш 5 тыс. баявых вылетаў, правялі 869 паветраных баёў, збілі каля 280 варожых самалётаў і 80 пашкодзілі. Многія з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР, а чацвёра ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. У гонар палка "Нармандыя-Нёман" названая вуліца ў Барысаве.